viasna on patreon

На ліст праваабаронцаў да Лукашэнкі адказаў МУС

2008 2008-12-18T13:06:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку МУС ў сваім лісце да актывістаў Брэсцкай вобласці запэўнівае, што з выкананнем правоў арыштаваных жанчын у Беларусі ўсё добра.

 

Першы намеснік начальніка ГУ аховы правапарадку і прафілактыкі МУС спадар Барсукоў інфармуе, што жанчыны і мужчыны ў ІЧУ утрымліваюцца асобна. Для ўтрымання жанчын выкарыстоўваюцца “найбольш светлыя і сухія камеры”, а дагляд і вобшук робяць супрацоўнікі жаночага пола. Па словах Барсукова, пастаянна праводзіцца праца па прывядзенню ўмоў утрымання “ў адпаведнасці з устаноўленымі міжнароднымі нормамі і патрабаваннямі заканадаўства”.

 

Нагадаем, брэсцкі актывіст Руху “За Свабоду” Раман Кісляк ініцыяваў напісанне ліста да Лукашэнкі з прапановай пакуль не ўводзіць адміністрацыйны арышт за прастытуцыю, паколькі ізалятары часовага ўтрымання Беларусі не адаптаваныя для забеспячэння элементарных правоў арыштантак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства