Салігорск: Першы этап рэгістрацыі -- 19 з 20 акругаў безальтэрнатыўныя
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты ў Салігорску праводзіцца на двух паседжаннях раённай выбарчай камісіі. Першае адбылося 23 сакавіка, дзе былі разгледжаныя заяўкі прэтэндэнтаў у першых дваццаці акругах.
Агулам на гэтых акругах былі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю ад 24 прэтэндэнтаў. Сярод тых, хто разьлічваў атрымаць статус кандыдата ў дэпутаты, былі тры незалежныя вылучэнцы. Двум з іх, Генадзю Масакоўскаму і Алегу Філені, было адмоўлена ў рэгістрацыі з прычыны невыканання патрабаванняў да збору подпісаў. Абскаджваць рашэнне камісіі вылучэнцы намеру не маюць.
Трэці незалежны прэтэндэнт, Аляксей Валабуеў, быў афіцыйна зарэгістраваны ў якасці кандыдата. Ён вылучаецца на адзінай акрузе, дзе будзе канкурэнцыя.
У астатніх 19 акругах пераможцы ўжо фактычна вызначаныя. Наколькі сведчаць біяграфічныя дадзеныя, сярод кандыдатаў – 16 начальнікаў альбо намеснікаў начальнікаў рознага ўзроўня ў дзяржаўных прыдпрыемствах і адзін сакратар БРСМ. 14 чалавек вылучалася шляхам збору подпісаў, адзін ад палітычнай партыі, пяць чалавек – ад сходаў працоўных калектываў. Тры з чатарнаццаці дадаткова скарысталіся магчымасцю вылучыцца і ад сходаў працоўных калектываў.
24 сакавіка адбудзецца другое паселджанне па рэгістрацыі кандыдатаў. Калі карціна не зменіцца, то ў Салігорску толькі на некалькіх акругах з 40 будзе канкурэнцыя і тое, што называецца выбары.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”