У Магілёве затрыманыя нямецкія валанцёры
Як паведамілі мясцовыя правабаронцы, сёньня раніцай у педінстытуце Магілёву былі затрыманыя нямецкія валанцёры Зольвай Шорыс і Сюзана Паўль, якіх студэнты запрасілі на сустрэчу. Міліцыянты даставілі іх у Ленінскі РАУС па абвінавачанню ў незаконнай дзейнасьці. Валанцёркі прыехалі ў Беларусь каля 5-ці месяцаў таму на запрашэнне Фонду "Блакітныя берагі", грамадзскага аб'яднаньня, якое працуе з дзецьмі-інвалідамі з мастацікмі здольнасьцямі.
Зараз старшыня фонду і дзьве грамадзянкі Нямеччыны знаходзяцца ў пастарунку. Зольвай Шорыс і Сюзане Паўль пагражае дэпартацыя. Кіраўніца фонду кажа, што нікому цяпер не верыць, таму больш нічога па тэлефоне не паведаміла.
У пастарунак накіраваўся рэгіянальны праваабаронца. Пасьля высьвятленьня ўсіх абставінаў мы прадставім больш падрабязную інфармацыю.