Выбары ці прызначэнні?
Як распавяла карэспандэнту газеты абласной вертыкалі “Мінская праўда” першы намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Менскага аблвыканкама Юлія Аскерка, у Менскі абласны Савет дэпутатаў зарэгістравана 79 кандыдатаў, у раённыя -- 804 і больш за ўсё - 3296 - у сельскія Саветы дэпутатаў.
Раней гэтая жа газета паведамляла, што ўсяго павінна быць абрана 60 дэпутатаў у абласны Савет, 796 - у раённыя і Жодзінскі гарадскі і 3,4 тысячы - у Саветы першаснага ўзроўня.
Супаставіўшы гэтыя лічбы, можна прыйсці да высновы, што толькі выбары ў Менскі абласны Савет будуць мець бачнасць нейкай спаборнасці. У пераважнай большасці выпадкаў выбары ў раённыя і сельскія Саветы Менскай вобласці будуць выглядаць як прызначэнні дэпутатамі загадзя падабраных і ўзгодненых выканаўчай уладай кандыдатур.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”