viasna on patreon

Баранавічы: Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус аскарджвае адмову ў рэгістрацыі

2010 2010-03-29T07:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 26 сакавіка падаў скаргу ў Брэсцкую тэрытарыяльную абласную выбарчую камісію на рашэнне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй ад 25 сакавіка № 3-1 аб адмове яму ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета па выбарчай акрузе № 4. Падставаю для адмовы, як паведаміла камісія, стала наяўнасць пяці недакладных подпісаў грамадзянаў: Шчарбацэвіча А.І., Стрэмавуса Т.В., Стрэмавуса М.М., Флейты Г.А., Дзядулькі А.К. Мікалай Чарнавус упэўнены, што адказныя асобы выбарчай камісіі атрымалі подпісы выбаршчыкаў пра тое, што яны не самі ставілі подпіс за вылучэнне яго кандыдатам, падманным чынам, таму што пасля звароту да гэтых людзе яны напісалі заявы, дзе сцвярджаюць, што подпісы і даты ў падпісным лісце за Мікалая Чарнавуса паставілі сваёю ўласнаю рукою.

У дадзеных абставінах з прынятым камісіей рашэннем Мікалай Чарнавус катэгарычна не пагадзіўся і падаў скаргу ў Брэсцкую тэрытарыяльную абласную выбарчую камісію, дзе просіць рашэнне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі прызнаць незаконным і зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты.

Калі і Брэсцкая абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія прыме рашэнне на карысць Баранавіцкай гарадской камісіі, то Мікалай Чарнавус мае намер звяртацца ў суд.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства