Маладзечна: Савецкая ўлада ў асобна ўзятым рэгіёне Беларусі
Прадстаўнік “Беларускага Хельсінкскага камітэта” ў Маладзечна і рэгіёне Эдвард Баланчук прысутнічаў 25 сакавіка а 16-00 у вялікай зале Маладзечанскага райвыканкама, дзе Маладзечанская раённая выбарчая камісія рэгістравала кандыдатаў ў дэпутаты.
Напрыканцы паседжання слова ўзяла начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Шафаловіч Таццяна Міхайлаўна. Яна нагадала толькі што зарэгістраваным кандыдатам, якую “цяжкую і адказную працу зрабіла савецкая ўлада” для таго, каб яны ўсе змаглі вылучыцца кандыдатамі ў дэпутаты, і запэўніла ўсіх прысутных, што “савецкая ўлада і на далей будзе рабіць ўсё, каб выбары прайшлі прыстойна”.
Спадарыня Шафаловіч, магчыма, агаварылася. Магчыма, яна мела на ўвазе мясцовыя ўлады, але яе выступ ўсё ж наводзіць на розныя думкі…
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”