viasna on patreon

Магілёў: Праваабаронца скардзіцца на вызначэнне месцаў для агітацыі

2010 2010-04-01T13:45:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

Сёння, 1 красавіка, праваабаронца Барыс Бухель падаў скаргі ў Цэнтральную выбарчаю камісію і Пракуратуру Магілёўскай вобласці з патрабаваннем адмены рашэння Магілёўскага гарвыканкама аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў  кандыдатаў у дэпутаты з мэтай перадвыбарчай агітацыі.

Праз свае скаргі праваабаронца спрабуе абавязаць Магілёўскі гарвыканкам забяспечыць усім выбаршчыкам бяспеку і зручнасць для іх сустрэчаў са сваімі кандыдатамі ў дэпутаты і вызначыць дастатковую колькасць пляцовак, дзе кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы свабодна і без перашкодаў маглі б праводзіць такія сустрэчы.  

“Па-першае, у ч.1 арыткула 45/1 Выбарчага Кодэкса нічога не сказана пра тое, што дзяржаўныя органы на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад іх кіраваннем, абавязаны вызначаць толькі па адным месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў з мэтай  перадвыбарчай агітацыі. Больш за тое, слова “месцы” мае множны лік, а ў нас у Магілёве такое месца вызначана адно”, - гаворыць праваабаронца.       

Барыс Бухель звяртае ўвагу і яшчэ на адну акалічнасць:

- Я адзначаю тое, што каб сустрэцца са сваім кандыдатам, большасці магілёўцаў давядзецца ехаць у супрацьлеглы канец горада. Трэці нюанс – любы нарматыўны акт мае на ўвазе, што яго нормы і палажэнні прамога дзеяння будуць здзяйсняцца літэральна і ў сукупнасці. І ніводны нарматыўны акт нікому не дазваляе вычвараць яго нормы і палажэнні фактычнай праваўжывальнай практыкай і чыста фармальным падыходам да справы.

Акрамя гэтага ўказвае на тое, што месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў застаецца былы будынак палацу культуры Завода штучнага валакна імя Кірава па вуліцы  Чалюскінцаў 64-А, які знаходзіцца ў аварыйным стане.

Барыс Бухель дадае, што да гэтага часу ў газетах не выпраўлена тэхнічная памылка аб тым, што месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў з’яўляецца пляцоўка каля дома па адрасу Чалюскінцаў 64-А, а не Чалюскінцаў 64.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства