Мазыр: Кандыдаты ад улады “пайшлі ў народ”
Адбыўшы тэрмін 25 склікання, не абцяжарваючы сябе шырокай агалоскай пра сваё жаданне сустрэцца з выбаршчыкамі, кандыдаты ад улады апынуліся ў новых умовах перадвыбарчай барацьбы. А калі яшчэ па акрузе балатуюцца кандыдаты ад апазіцыйных партыяў – дзецца няма куды. Трэба ісці да людзей. Вот і з’явіліся абвесткі аб сустрэчы з выбаршчыкамі на новых пафарбаваных стэндах у Мазыры дырэктара “Лясгаса” Макушынскага. Ён зноў балатуецца па Палескай выбарчай акрузе № 43 у Гомельскі абласны Савет, дзе ўзнавіў сваё права быць кандыдатам сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун. У гэтай жа акрузе ў Мазырскі райсавет балатуецца і Франак Вячорка..
Размяшчэнне саміх стэндаў, улічваючы гарысты рэльеф Мазыра, не ахопвівае самыя наведваемыя месцы. А мікрараён “Чыгуначны”, як ужо паведамлялася, увогуле забыты. Калі не дазволяць наклеіць на шкло ў краме ці на адзіным у мікрараёне збанкрутаваўшым прадпрыемстве “Мазырдрэў” – прыйдзецца, для інфармавання выбаршчыкаў, размяшчаць ўлёткі дзе заўгодна.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”