viasna on patreon

Віцебск: З перадвыбарчай дыстанцыі сышлі чатыры кандыдаты ад “Справядлівага свету”

2010 2010-04-06T11:34:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sm_img.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэннямі Віцебскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі здаволеныя просьбы кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў аб зняцці сваіх кандыдатур. На аднаго кандыдата ў дэпутаты стала менш: у  Лазоўскай выбарчай акрузе № 12 выбыла Галіна Барейка, у Школьнай выбарчай акрузе № 24 -  Лідзія Сагідуліна; у Паўднёвай выбарчай акрузе № 25 - Галіна Багданава і Кіраўскай выбарчай акрузе № 35 - Юлія Валадзько.

Усе гэтыя кандыдаты ў дэпутаты былі вылучаныя ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па партыйных спісах ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Прычыны выхаду з выбарчай кампаніі чатырох сяброў партыі кіраўніцтвам мясцовай партыйнай структуры не каментуюцца.

Неабходна адзначыць, што за час, які прайшоў пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, па розных прычынах з перадвыбарчай гонкі выбылі 7 прадстаўнікоў апазіцыйных партыйных структур: 3 - ад Партыі БНФ і зараз 4 - ад партыі “Справядлівы свет”.

Віцебская гарадская выбарчая камісія звярнулася таксама да арганізацыйных структур палітычных партый, працоўных калектываў з прапановай вылучыць у тэрмін па 5 красавіка 2010 года ўключна новых кандыдатаў у дэпутаты па Фрунзенскай выбарчай акрузе №13. У дадзенай акрузе быў зарэгістраваны беспартыйны дырэктар Дома культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Андрэй Голуб. Па якіх прычынах ён выбыў, Віцебскі гарвыбаркам не паведамляе.

А вось па Гагарынскай  выбарчай акрузе №46 г. Віцебска кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання зарэгістраваны Васіль Рубанік, дырэктар Інстытута тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, які знаходзіцца ў г. Віцебску. Прычым рэгістрацыя адбылася пасля скаргі В. Рубаніка ў вышэйстаячую, абласную выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства