viasna on patreon

“Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі”: падсумаваньне рэкамендацый

2010 2010-07-07T10:13:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/asamblejanda.jpg
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

5-6 ліпеня ў Менску адбылася канфэрэнцыя Нацыянальнага Форуму грамадзянскае супольнасьці “Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі”. У Форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш як 100 арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. З канкрэтнымі прапановамі па разьвіцьці праграмы Ўсходняга партнэрства, якія могуць быць у далейшым вынесеныя на высокі эўрапейскі ўзровень, выступілі шэраг аб’яднаньяў, сярод якіх Асамблея НДА, БАЖ, АГТ-ЦСІ, “Альтэрнатыўная моладзевая палітыка” ды
інш.
Двухдзённая канфэрэнцыя – гэта апошняе буйное мерапрыемства беларускіх НДА напярэдадні Форуму грамадзянскае супольнасьці праграмы Ўсходняе партнэрства, які адбудзецца ў Бэрліне ў лістападзе бягучага году. Мерапрыемства скончылася ухваленьнем рэзалюцыі, якая падсумавала рэкамэндацыі 4-х рабочых груп, і прадстаўленьнем сьпісу грамадзкіх аб’яднаньняў, рэкамэндаваных для ўдзелу ў другім Форуме грамадзянскае супольнасьці.
Падчас працы ў рабочай групе “Дэмакратыя, правы чалавека, належнае дзяржаўнае кіраваньне і стабільнасьць” Асамблея НДА прапанавала чарнавы варыянт дарожнай мапы, які б спалучаў узмацненьне практыкаў належнага кіраваньня праз разьвіцьцё стасункаў паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю. “Сэнс нашай прапановы – ня толькі паставіць мэты і задачы, але і вызначыць шкалу, па якой можна будзе вымярыць прагрэс у той ці іншай галіне. Напрыклад, празрыстасьць, дасяг да інфармацыі, грамадзянскі ўдзел і г.д. Апроч таго, мы адразу прадумалі, якім чынам можна далучыць іншыя краіны-ўдзельніцы, дзе існуюць падобныя да нашых праблемы. У нашым праекце прадугледжанае
месца для ўсіх ўдзельнікаў УП”, -- распавёў старшыня Рабочае группы Асамблеі Сяргей Мацкевіч.
У аснову прапанаванага дакумэнта была пакладзеная Канцэцпыя спрыяньня органамі ўлады разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, якая была распрацаваная Асамблеяй НДА у мінулым годзе і прайшла праз шырокае абмеркаваньне сярод грамадзкіх актывістаў. Прапановы Асамблеі, сярод іншых, былі ўключаныя ў канчатковую рэзалюцыю канфэрэнцыі Нацыянальнага Форуму.
У цэлым, Нацыянальны Форум пакінуў ва ўдзельнікаў неадназначныя меркаваньні. У прыватнасьці, заяўленая форма мерапрыемства – абмеркаваньне ў фармаце “дарожных мапаў” – было выкананае не да канца.
Прынятая рэзалюцыя ўключала збольшага пажаданьні, а не рэальныя крокі па разьвіцьці грамадзянскае супольнасьці ў межах Усходняга партнэрства. “Прадстаўнікі грамадзянскае супольнасьці Беларусі, амбітна стартаваўшы год таму на Брусэльскім форуме, ня здолелі, на жаль, пераўтварыць добрыя стартавыя пазыцыі ў рэальны ўплыў.”, -- падкрэсьліў юрыст Юрый Чавусаў.
“Разам з тым, вельмі добры сам факт правядзеньня Нацыянальнага Форуму. І тое, што Беларусь -- першая сярод краінаў-удзельніц ладзіць падобнае мерапрыемства, а таксама настойвае на тым, каб Форум грамадзянскае супольнасьці быў пастаянна дзейснай плятформай і складнікам Усходняга партнэрства”, -- заўважае галоўны рэдактар мультымедыя-часопісу "34" Ірына Віданава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства