Пінск: Інфармаванне пра змены ў рашэнні райвыканкаму - запозненае
Публікацыя пра змены ў рашэнні Пінскага райвыканкаму “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў” выйшла ў № 80 газеты «Полесская правда» толькі праз 12 дзён пасля ўнясення гэтых зменаў.
Больш ліберальнае рашэнне было прынята яшчэ 28 верасня, а надрукавана ў раённай газеце “Полесская правда” толькі 9 кастрычніка. Хаця да гэтага часу выйшла як мінімум два нумары выдання. Аднак з-за таго, што ў Пінскім раёне збіраюцца подпісы толькі за Аляксандра Лукашэнку, пратэставаць наконт запозненай інфармацыі, напэўна, ніхто не будзе.
У гэтым жа нумары выдання апублікавана яшчэ адно рашэнне мясцовых чыноўнікаў - аб утварэнні выбарчых участкаў. Яно адпавядае патрабаванням выбарчага заканадаўства – прынята не пазней за 2 месяцы да выбараў. Паводле гэтага рашэння ў Пінскім раёне будзе 70 участкаў для галасавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”