Гродзенскі раён: Затрымалі актывістку ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава
https://spring96.org./be/news/36114
2010
2010-10-10T16:15:35+0300
2010-10-10T16:15:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pamezhny-perahod.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
10 кастрычніка непадалёк ад памежнага пераходу Брузгі была затрыманая Таццяна Ілючак, актывістка ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Андрэя Саннікава. У гэтым месцы яна збірала подпісы за прэтэндэнта ў кандыдаты.
На Таццяну Ілючак быў складзены пратакол за парушэнне правілаў знаходжання ў памежнай зоне, пасля чаго яна была адпушчана. Цяпер актывістку, напэўна, чакае адміністратыўнае пакаранне.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”