viasna on patreon

Гродна: Зборшчыка подпісаў не пусцілі ў інтэрнат электратэхнічнага коледжу

2010 2010-10-10T17:54:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 кастрычніка Сяргея Куліка, зборшчыка подпісаў за Віталя Рымашэўскага, не пусцілі ў інтэрнат электратэхнічнага коледжу, што знаходзіцца па вуліцы Дзяржынскага, 35А. Рэч у тым, што дырэктар гэтай навучальнай установы загадаў вахцёрам не пускаць у інтэрнат ніякіх удзельнікаў выбарчай кампаніі.

Незалежныя назіральнікі мяркуюць, што такое распараджэнне - грубае парушэнне выбарчага заканадаўства, прычым такія выпадкі фіксуюцца ў горадзе не першы раз. Разам з тым, не выяўлена ніводнага факту, каб дыскрымінацыі падвяргаліся сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, якім адміністрацыямі розных дзяржустановаў дазволена збіраць подпісы ўсюды.

Выбарчы штаб Віталя Рымашэўскага па Гродзенскай вобласці мае намер звярнуцца ў Цэнтральную камісію з мэтай аднаўлення сваіх правоў па зборы подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства