viasna on patreon

Салігорск: Ці будзе выканкамаўскі план выбарчых мерапрыемстваў празрысты?

2010 2010-10-13T09:19:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Група салігорскіх выбаршчыкаў падпісала зварот  аб вылучэнні сябра БХК (РПГА "Беларускі Хельскінкскі Камітэт")  Леаніда Мархоткі ў якасці назіральніка на паседжанні Салігорскай раённай выбарчай камісіі. Адпаведная норма прадугледжана Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго праваабаронца накіраваў заяву аб прадастаўленні магчымасці прысутнічаць на мерапрыемствах, прадугледжаных "Планам арганізацыйна-ідэалагічнага забеспячэння выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", зацверджаных Старшынём Салігорскага выканаўчага камітэту 23 верасня.

- Перакананы, што буду зарэгістраваны ў якасьці назіральніка ў тэрытарыяльнай выбарчай камсіі. Але ж, як гаварыцца, д'ябл хаваецца ў дробязях. Як сведчыць практыка, часам камісія працуе без абвяшчэння пра паседжанне і складання адпаведных пратаколаў. Назіральнікам пры спробах патрапіць туды заўсёды сцвярджаюлі, што гэта "проста праца камісіі", а не паседжанне і на гэтай падставе адмаўлялі ў прысутнасьці. Непасрэдна назіраць звычайна дазвалялася толькі ўжо за выніковым галасаваннем па канкрэтных рашэннях. Працэсу ж абмеркавання рашэнняў, наколькі свабодна і плюралістычна ён адбываецца, адсачыць не дазвалялася. Гэтым разам у нашым звароце момант аб прысутансці пад час працы камісіі быў падкрэслены асобна. Па выніках можна будзе меркаваць аб дэмакратычнасці выбарчага працэсу ў рэгіёне, - сказаў Л.Мархотка.

Па словах праваабаронцы, прысутнасць жа назіральнікаў на мерапремствах, прадугледжаных "Планам арганізацыйна-ідэалагічнага забеспячэння выбараў", заканадаўча не гарантавана, як, уласна, і наяўнасць такога Плана. Але ж нішто не забараняе ўладам дазволіць здзяйсненне назірання за рэалізацыяй гэтага Плана. Ізноў такі, рашэнне мясцовых уладаў будзе пэўным каталізатарам дэмакратычнасці выбарчага працэсу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства