viasna on patreon

Мінск: Настаўніц замянілі выхавацелі дзіцячых садкоў

2010 2010-10-13T09:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/deti_detsad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі назіральнікаў, у Першамайскім і Савецкім раёнах сталіцы настаўнікам прапанавалі заплаціць за ўдзел у зборы подпісаў за дзеючага прэзідэнта. У гэтым прызнаюцца самі педагагічныя работнікі, якія стаяць у пікетах, адмаўляючыся, аднак, называць свае прозвішчы. Вядома, прынамсі, што ў СШ N 121, 191 і 19 Менска настаўнікам прапанавалі пайсці ў адгулы дзеля збору подпісаў у вулічных пікетах, паабяцаўшы за гэта, па іх словах, “добрыя прэміі”.

Некаторыя настаўнікі былі гатовыя даць нашаму карэспандэнту вялікае інтэрв’ю і распавесці пра збор подпісаў у працоўны час і захады свайго кіраўніцтва больш падрабязна. Але ні ў адным з прызначаных месцаў у прызначаны час пікетаў за А.Лукашэнку больш не было – настаўнікаі з вуліц зніклі. Тыя ж, хто з’явіўся, пазбягаюць выказвацца падрабязна і на дыктафон.

Нягледзячы на словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што подпісы за яго можна не збіраць, і выказаную са шкадаваннем прапанову падтрымаць іншых прэтэндэнтаў, пікеты за яго вылучэнне не зніклі з вуліц. Праўда, як аказалася, настаўнікаў у іх стала значна менш –  цяпер іх замянілі выхавацелі садкоў. Яны таксама пацвярджаюць, што мерзнуць з падпіснымі лістамі толькі за прэміі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства