Магілёў: Упершыню праўладныя газеты не паліваюць брудам апазіцыю
На старонках мясцовых дзяржаўных газет з’явілася некалькі артыкулаў, прысвечаных этапу збору подпісаў за прэтэндэнтаў у прэзідэнты.
Упершыню апазіцыйных вылучэнцаў не паліваюць брудам. Так, “Веснік Магілёва” выйшаў з аб’ектыўным артыкулам, які датычыцца ходу выбарчай кампаніі. Адметна тое, што на агульным фотаздымку каля пікетаў апазіцыйных кандыдатаў можна ўбачыць не толькі людзей, але і разабраць прозвішчы прэтэндэнтаў Някляева і Саннікава.
“Магілёўскія ведамасці” таксама ўстрымаліся ад крытыкі апанентаў улады. Падалі інфармацыю аб’ектыўна, але фотаздымак паставілі пікета ГА “Белая Русь”.
На сайце Магілёўскага аблвыканкама таксама была размешчана інфармацыя аб ходзе выбарчай кампаніі. Брудам не палівалі, але фотаздымак быў ужо вядомага нам пікета ГА “Белая Русь”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”