viasna on patreon

Мінск: За Лукашэнку збіраюць подпісы не сябры ініцыятыўнай групы

2010 2010-10-13T11:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hto.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Цэнтрвыбаркам пададзены скаргі на парушэнні пры зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Падставамі сталі зафіксаваныя выпадкі збору подпісаў за дзеючага прэзідэнта людзьмі, якія не маюць дачынення да яго ініцыятыўнай групы.

Напрыклад, як паведаміў Мікіта Красноў, за апошні тыдзень з апытаных ім удзельнікаў шасці пікетаў па зборы подпісаў за А.Лукашэнку ў чатырох людзі, што ўласнаручна запаўнялі падпісныя лісты, не мелі пасведчанняў сябраў ініцыятыўнай групы. Ва ўсіх выпадках пікеты стаялі ў цэнтры Мінска.

“Звычайна на пытанне пра наяўнасць пасведчанняў людзі ў гэтых пікетах пачыналі мітусіцца, камусці тэлефанаваць і казалі, што пасведчанняў ў іх няма, але зараз прыедзе чалавек, які яго мае, -- распавёў Мікіта Красноў. – І праўда, праз хвілін 5-10 такі чалавек сапраўды з’яўляўся”. Па яго словах, такая сітуацыя назіралася каля Дома мэблі побач са станцыяй метро “Якуба Коласа”, на Нямізе каля аднайменнага гандлёвага дому, ля ГУМа і ў іншых месцах у цэнтры сталіцы.

Каля Дома мэблі да пікету пасля тэлефанавання зборшчыкаў подпісаў тэрмінова прыбыў сябра ініцыятыўнай групы Хмыль Аляксандр Аляксандравіч. Як удалося высветліць пазней, паводле дадзеных ЦВК гэты чалавек сапраўды ўваходзіць у ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі пад нумарам 8240. Побач з ГУМам на выклік людзей, што збіралі подпісы без пасведчанняў, з’явіўся іх кіраўнік – Атаманаў Рыгор Пятровіч (у спісе ініцыятыўнай групы ён аказаўся таксама афіцыйна, пад нумарам 8339). Пабачыўшы, як назіральнік здымае мітусню зборшчыкаў подпісаў на мабільны тэлефон, Рыгор Атаманаў выбіў яго з рук Мікіты Краснова. “Ён патлумачыў, што староннія  людзі, якія не ўваходзяць у ініцыятыўную групу дзеючага прэзідэнта, проста запаўняюць падпісныя лісты, а ён сам асабіста потым іх падпісвае”, -- кажа М.Красноў. Але, згодна заканадаўствам, падпісваць гэтыя лісты павінна толькі асоба, якая сама іх запаўняла, працягвае ён. На думку актывіста, тое, што пасведчанняў не маюць 4 з 6 зборшчыкаў подпісаў за А.Лукашэнку, вельмі паказальна і, не выключана, ілюструе карціну ў цэлым -- па ўсёй краіне. Паводле назіранняў, у некаторых выпадках наяўнасць старонніх людзей з падпіснымі лістамі за Лукашэнку бачная, як кажуць, простым вокам. Як заўважыў М.Красноў, ля таго ж сталічнага Дома мэблі “яны нават не хавалі, што большасць у пікеце – студэнты, якіх сагналі сюды на збор подпісаў і якія не маюць ніякага дачынення да ініцыятыўнай групы”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства