viasna on patreon

Віцебск: Каардынатар збору подпісаў за Рыгора Кастусёва звольнены з працы

2010 2010-10-13T11:00:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuzniacou-a-vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кузняцоў

Аляксандр Кузняцоў

Сябра партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў працаваў кіроўцам таксі ў  фірме “107” па дамове на ўласнай машыне. Калі аўто зламалася, і працаваць не было на чым, якраз пачалася праца на пікеце па зборы подпісаў за Р.Кастусёва.

Заўчора актывісту паведамілі, што ён звольнены і можа больш на працу не выходзіць, бо “нашай фірме не патрэбны непрыемнасці” – такія словы кіраўніцтва перадалі Аляксандру.

Колькі дзён таму  А.Кузняцову  патэлефанавала дыспетчар ягонай службы таксі, якая часова падмяняла дырэктара, і запытала, чаму ён не выходзіць на працу, але стаіць на пікеце. Ён патлумачыў, што машына ў рамонце, хаця пра гэта кіраўніцтва і так ведала: паломка здарылася падчас выкліку, сьведкамі былі пасажыры, па якіх фірме давялося дасылаць іншую машыну.

Тлумачэнні прынятыя не былі: дыспетчар сказала, што яго бачаць у горадзе на “апазіцыйным пікеце”, а такія супрацоўнікі ў таксі “107” не патрэбныя. 

Аляксандр Кузняцоў кажа, што меркаваў збіраць подпісы на пікеце ў вольны ад працы час. Але сталася так, што машыну давялося аддаць у рамонт, і з’явілася мажлівасць выходзіць на пікет часцей. Тым больш, што працаваў ён па дамове, дзе не было абумоўлена, што выходзіць на працу ён мусіць штодзённа.

Тым не менш актывіста звольнілі: паведамілі, што ён мусіць здаць рацыю, а таксама сплаціць пэўную суму грошай службе таксі “107” у якасці няўстойкі. Аляксандар Кузняцоў мяркуе звярнуцца па юрыдычную дапамогу да праваабаронцаў, бо яго звольнілі не па ягонай віне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства