Слонім: У інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў не пускаюць
https://spring96.org./be/news/36315
2010
2010-10-13T12:10:45+0300
2010-10-13T12:10:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sbor-podpisej.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У інтэрнатах Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і Слонімскай будаўнічай арганізацыі МПМК-164 не дазволілі збіраць подпісы.
Аляксандр Панасевіч, адзін з са слонімскіх зборшчыкаў подпісаў за Рыгора Кастусёва, хацеў вечарам, пасля вучобы і працы, сабраць подпісы ў жыхароў гэтых інтэрнатаў. Але каменданты і вахцёры катэгарычна адмовілі актывісту ў гэтым - маўляў, ім даваць подпісы ў інтэрнатах забараняецца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”