viasna on patreon

Бабруйск: Патрапіць на флюараграфію без чаргі можна - за подпіс

2010 2010-10-15T11:19:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tuber.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйскай гарадской паліклініцы № 7, якая знаходзіцца на  праспекце Будаўнікоў, 37, подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў пацыентаў збіраюць  падчас прыёму.

Пра гэта мясцовым праваабаронцам паведаміла жыхарка 6-га мікрараёна Бабруйска.

- Я прыйшла ў паліклініку, каб прайсці флюараграфію, а там вялікая чарга. Праз нейкі час з кабінета выйшла медсястра, і кажа “Хто паставіць подпіс за Лукашэнку, можа прайсці па-за чаргой”. Людзі канешне вельмі здзівіліся такому крэатыву медперсанала, - распавяла жанчына.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства