viasna on patreon

Бабруйск: Сябраў БХД працягваюць запалохваць

2010 2010-10-15T11:29:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kabanchuk-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таісія Кабанчук, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага

Таісія Кабанчук, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага

Адна з заснавальніц партыі БХД, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Ірына Навумовіч сутыкнулася з ціскам з боку невядомага супрацоўніка гарвыканкама.

- Я зараз  ляжу ў бальніцы, і раптам мне тэлефануе мой дырэктар, а я працую адміністратарам ў рэстаране “Магніт”, і кажа пра візіт нейкага “супрацоўніка гарвыканкама”, - распавядае Ірына Навумовіч. – Быццам бы чыноўнік прыйшоў да яго і распавядаў, што я, яго падначаленая, звязаная з палітыкай, з апазіцыяй. Дырэктар пытаў мяне: “Ты што, хочаш праблем, у цябе ж дзіця малое. Навошта ты палезла ў палітыку?” А я кажу ў адказ: “Бо маю на гэта права!”

Ірына Навумовіч дадае, што пасля выпіскі з бальніцы паспрабуе даведацца, што ж за чалавек наведваў яе дырэктара. Але са словаў начальніка яна зразумела, што яго, як і сакрэтных “супрацоўнікаў мінюста” цікавіла, ці сапраўды жанчына давала згоду стаць адной з заснавальніц партыі.

Таісія Кабанчук, бабруйскі лідэр БХД і сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага адзначае, што людзі, якія называюць сябе супрацоўнікамі мінюста, дасюль працягваюць пераследваць “хадэкаў”:

- У нашых шэрагах ёсць падпалкоўнік у адстаўцы Філіп Самсонаў. Сам ён бабруйчанін, але зараз прапісаны ў сына у Калодзішчах. Так гэтыя “супрацоўнікі” нават там яго шукалі! Прыехалі, прыйшлі да нявесткі, схадзілі ў сельсавет, усё даптываліся, ці падпісваўся ён як стваральнік партыі. А потым узялі ў нявесткі нумар яго мабільнага. Але Філіп Самсонаў па тэлефону адказаў ім так: “Па якому праву мне тэлефануеце, чаму высочваеце?” І яны перасталі тэлефанаваць. У большасці выпадкаў, калі людзі просяць гэтых “супрацоўнікаў мінюста” назваць імя і пасаду, яны проста кідаюць слухаўку.  

Таксама Таісія Кабанчук паведаміла, што такім чынам гэтыя людзі абтэлефанавалі, ці абыйшлі кватэры ўжо ўсіх бабруйскіх заснавальнікаў партыі БХД.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства