viasna on patreon

Гродна: Чарговыя парушэнні пры зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку

2010 2010-10-15T13:26:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liekar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне зафіксаванае чарговае парушэнне пры зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. У інтэрнаце гарадскога шпіталю №2, што знаходзіцца ў доме па вуліцы Томіна-12, вахцёры збіраюць подпісы ў  падтрымку цяперашняга кіраўніка дзяржавы проста на працоўным месцы. І тут паўстае шмат пытанняў – напрыклад, ці з’яўляюцца гэтыя вахцёры сябрамі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі. Да таго ж, улічваючы той факт, што амаль паўсюдна па краіне сябрам ініцыятыўных групаў іншых кандыдатаў збіраць подпісы ў інтэрнатах не дазваляецца, падобныя сітуацыі можна расцаніць як стварэнне няроўных умоваў у працы зборшчыкаў подпісаў.   

А ў Скідзелі падпісацца за Аляксандра Лукашэнку на працоўным месцы прапаноўвалі лекары гарадской паліклінікі. Таксама незалежныя назіральнікі зафіксавалі ў Гродне некалькі зваротаў педыятраў пры візітах у кватэры грамадзян. Па словах людзей, лекары тлумачаць, што іх прымушаюць збіраць подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і прапануюць бацькам хворых дзяцей падпісацца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства