Мазыр: Людзі баяліся ставіць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў
У Мазыры за сустаршыню арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага сабрана каля 400 подпісаў. Аб гэтым “Праваабаронцам за свабодныя выбары” паведаміў сябра ініцыятыўнай групы Алесь Кавальчук.
Подпісы збіраюцца пры дапамозе пікетаў, якія выстаўляюцца па выходных днях у Мазыры, і шляхам пакватэрнага абыходу.
“У сярэднім за дзень мы збіраем па 40-50 подпісаў, - паведаміў Кавальчук. – Перашкодаў з боку ўладаў не было. Можа, проста не трапляліся”.
Толькі аднойчы збіральнікам подпісаў за Віталя Рымашэўскага давялося прад’явіць пасведчанне на запатрабаванне аднаго з жыхароў горада. Між тым, вельмі часта здаралася сітуацыя, калі людзі не жадалі аддаваць свае подпісы з прычыны страху перад ўладамі.
“Людзі баяцца ставіць подпісы, баяцца пераследу”, - кажа Алесь Кавальчук.
Так, па яго словах, працягвалася пакуль прэзідэнт не заявіў па тэлебачанні падтрымаць іншыя ініцыятыўныя группы.
“Аляксандр Рыгоравіч дапамог, - з іроніяй у голасе кажа сябра ініцыятаўнай групы. – Пасля яго заяваў людзі пачалі ахвотней ставіць свае подпісы”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”