Пінск: Першы пікет за Някляева
https://spring96.org./be/news/36486
2010
2010-10-18T12:37:51+0300
2010-10-18T12:37:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pinsk-piket-niaklaeu.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
17 кастрычніка ў Пінску з’явіўся першы пікет па збору подпісаў за Уладзіміра Някляева, які выставілі сябры ягонай ініцыятыўнай групы. Сёлета, традыцыйнае месца для такіх пікетаў – вуліца, якая вядзе да цэнтральнага рынку горада. Ужо на працягу тыдня адначасова тут пікетуюць каманды Рыгора Кастусёва і Яраслава Раманчука, а часам з’ўляюцца прадстаўнікі Алеся Міхалевіча. Цікава, што аснову пінскай ініцыятыўнай групы спадара Някляева складаюць сябры партыі “Справядлівы свет”. Іх кіраўнік Аляксандр Раманцаў распавёў, што з пачатку збор подпісаў вёўся па кватэрах пінчукоў. А зараз, каб прарэкламаваць свайго прэтэндэнта ў кандыдаты, было вырашана выкарыстаць форму пікетавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”