viasna on patreon

У Жодзіне з’явіліся новыя пікеты

2010 2010-10-18T14:47:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zodzina-piket-brsm-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка ў Жодзіне першы раз адбыўся пікет па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, зладжаны актывістамі БРСМ. У сонечны выходны дзень прадстаўніцы тутэйшай праўладнай моладзевай структуры выйшлі на пляцоўку каля ўніверсама «Цэнтральны» з усімі неабходнымі прыладамі: офіснай драўлянай тумбай, сцягам БРСМ, раскладным крэслам і партрэтам у рамцы з фотавыявай дзеючага прэзідэнта. Актыўнасці жодзінцаў каля пікету заўважана не было. Ды і самі пікетоўцы асаблівай актыўнасці не праяўлялі.

У той жа дзень упершыню з’явіліся зборшчыкі подпісаў за Рымашэўскага, адзін з якіх быў апрануты ў майку з надпісам «Скажы НЕ смяротнаму пакаранню». Працягвалі сваю працу ў пікетах сябры ініцыятыўных груп Саннікава, Някляева, Раманчука і Міхалевіча.

Такім чынам, на вуліцах Жодзіна прысутнасць прадстаўнікоў ініцыятыўных груп у пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў паступова пашыраецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства