viasna on patreon

Брэст: Хулігана пакараюць за пашкоджанне стэнда Раманчука

2010 2010-10-18T16:04:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовы жыхар з хуліганскіх падахвочванняў пашкодзіў стэнд з партрэтам прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Яраслава Раманчука. Інцыдэнт адбыўся днём у суботу, 16 кастрычніка, ля гандлёвага цэнтра «Восток» на Партызанскім праспекце г.Брэста, дзе сябры ініцыятыўнай групы Яраслаў Раманчука збіралі подпісы ў яго падтрымку падчас пікету.

Як распавёў Марат Несцярэнка, каардынатар мясцовага выбарчага штаба Раманчука, да пікетоўцаў падышоў мужчына сярэдніх гадоў на мыліцах, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, і некалькі разоў ударыў па стэндзе, на якім быў зьмешчаны партрэт вылучэнца ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У выніку стэнд быў пашкоджаны, а член ініцыятыўнай групы выклікаў міліцыю.

Прыбылыя на месца здарэння супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі ў дачыненні да мужчыны адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства).

Як адзначыў Марат Несцярэнка, падобных інцыдэнтаў на пікетах у падтрымку вылучэння Яраслава Раманчука кандыдатам у прэзідэнты РБ раней не здаралася.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства