viasna on patreon

Гродна: Праваабаронца дабіўся ўнясення зменаў у пастанову гарвыканкама

2010 2010-10-19T08:23:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ramanurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскі прадстаўнік БХК Раман Юргель сваімі скаргамі дабіўся ад мясцовых улад перагляду пастановы, датычнай вызначэння месцаў, забароненых для правядзення пікетаў па збору подпісаў за вылучэнцаў у кандыдаты на выбарах прэзідэнта. Грамадскі актывіст атрымаў два адказы на гэты конт – адзін з Цэнтральнай выбарчай камісіі, другі – з Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. У адказе з аблвыканкама за подпісам намесніка старшыні Ігара Жука сцвярджаецца, што рашэнне Гродзенскага гарвыканкаму ад 21 верасня №460 адпавядала заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Разам з тым, у першым абзацы адказу аблвыканкам афіцыйна праінфармаваў Рамана Юргеля пра рашэнне ад 13 кастрычніка №487, якое хоць і называецца “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у рашэнне Гродзенскага гарвыканкаму ад 21 верасня 2010 г. №460”, фактычна мяняе яго кардынальна. Адказ з ЦВК за подпісам Лідзіі Ярмошынай таксама інфармуе праваабаронцу пра  ўнясенне зменаў Гродзенскім гарвыканкамам у сваё рашэнне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства