viasna on patreon

Дрыбін: На сайце райвыканкама ідзе агітацыя за дзеючы курс улады

2010 2010-10-19T08:42:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/drybinskiraispolkom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Дрыбінскага райвыканкамка з’явіўся зварот да жыхароў Дрыбінскага раёна. У ім пералічваюцца дасягненні, якія адбыліся за мінулыя гады ў разнастайных сферах жыццядзейнасці раёна. У прыватнасці, адзначаецца, што ў краіне ідзе стабільны рост эканомікі, павышаецца дабрабыт людзей, заробак і пенсійнае забеспячэнне, захавана грамадска-палітычная і канфесійная стабільнасць, грамадзянскі мір і міжнацыянальная згода ў грамадстве.

Наступныя пяць год, як вынікае з гэтага звароту, гэта пяць год паступацельнага развіцця Беларусі і працяг стратэгічнай лініі кіраўніцтва краіны на ўсебаковае ўмацаванне беларускай дзяржавы і грамадства.

У канцы зварота ідзе заклік да ўсіх сацыяльных груп (моладзі, рабочых, служачых, пенсіянераў, ваеннаслужачых, творчай інтэлігенцыі, прадстаўнікам бізнеса, вернікаў, работнікаў сацыяльнай сферы) прыйсці на ўчасткі для галасавання і зрабіць правільны выбар, прагаласаваў за стабільнасць і росквіт нашага грамадства, за ўпэўненасць у заўтрашнім дні, за ўсё лепшае, што можна зрабіць для дзяцей і ўнукаў.

Зварот падпісаны каардынацыйнай Радай грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Дрыбінскага раёна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства