viasna on patreon

Супрацоўнікам “Белпошты” забаранілі даваць інтэрвью?

2010 2010-10-19T09:49:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belpost.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталічным назіральнікам стала вядома ад супрацоўнікаў пошты, што ў Мінску на паштовыя аддзяленні паступіў загад, падпісаны намесніцай дырэктара РУП "Белпошта". Згодна з гэтым дакументам, супрацоўнікам паштовых аддзяленняў забаронена  даваць інтэрв'ю любым СМІ і "разгалошваць" падзеі, якія адбываюцца на пошце. Назіральнікі не выключаюць, што такі крок кіраўніцтва “Белпошты” наўпрост звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі.

Цікава, што ні тэрміна дзеяння забароны на інтэрв’ю, ні дакладнага вызначэння інфармацыі, якую нельга "разгалошваць", супрацоўнікам паштовых аддзяленняў, аднак, ніхто не растлумачыў. Тым не менш, пад ціскам адміністрацыі ўсе яны былі вымушаныя даць падпіску "аб неразгалошванні". Зрабіць копію дакумента аказалася пакуль немагчыма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства