viasna on patreon

Брэст: Сябры ініцыятыўнай групы Лукашэнкі самастойна карэктуюць яго біяграфічныя дадзеныя

2010 2010-10-19T11:15:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stend-lukashenki-brest2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі звярнулі ўвагу, што на стэндзе, які ўсталяваны на пікеце каля рынка "Юбілейны" ва Усходнім мікрараёне Брэста, сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі ўносілі выпраўлення ад рукі. Гаворка ідзе аб даце нараджэння цяперашняга прэзідэнта: у першапачатковым варыянце інфармацыйнага плаката было паказана, што Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 31 жніўня 1954 г. Аднак затым лічба «31» была змененая на «30».

На пытанне, на якой падставе былі ўнесены праўкі ў біяграфічныя звесткі, размешчаныя на інфармацыйным плакаце, зборшчыкі подпісаў адказваць адмаўляюцца, спасылаючыся на тайну прыватнага жыцця.

"Паваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства