Севярын: За 4 гады сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшала
"Маё агульнае ўражанне, што з таго часу не адбылося значнага, калі не сказаць ніякага, прагрэсу ў сферы правоў чалавека. Разам з тым, ёсць пэўныя сацыяльныя і эканамічныя змены, якія, я спадзяюся, выклічуць і палітычныя", – паведаміў Еўрарадыё дэпутат Еўрапейскага парламента Адрыян Севярын.
У 2004 – 2007 гг. румынскі эксперт быў Спецыяльным дакладчыкам ААН па
сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яго даклады былі прысвечаныя
сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі , эканамічнымі, сацыяльнымі і
культурнымі правамі ў краіне. "Беларускі ўрад не прыняў да ўвагі
ніводную з рэкамендацый Спецыяльнага дакладчыка... Палітычная сістэма
Беларусі несумяшчальная з канцэпцыяй правоў чалавека, замацаванай у
Статуце і міжнародных дагаворах па правах чалавека", — гаворыцца ў дакладзе Адрыяна Севярына 2006 года.
Тагачасны
старшыня беларускай дэлегацыі ў ААН Сяргей Алейнік назваў дзейнасць
Адрыяна Севярына "спробай ачарніць і агаварыць Беларусь". А
прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў заявіў, што для мандата спецдакладчыка ў
Беларусі няма ніякіх падставаў.
За ўвесь час выканання
сп.Севярынам сваіх абавязкаў Спецдакладчыка ААН беларускі ўрад так і не
ўпусціў яго ў Беларусь і катэгарычна адмаўляўся з ім супрацоўнічаць.