viasna on patreon

У двух раёнах Брэсцкай вобласці ўсе выбарчыя ўчасткі абсталяваны празрыстымі скрынямі для галасавання

2010 2010-11-24T12:10:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-kaliada.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда (ён адначасова з'яўляецца сябрам Цэнтрвыбаркама), празрыстыя скрыні будуць устаноўлены на 74 участках для галасавання ў Столінскім раёне і на 21-м участку - у Жабінкаўскім раёне. Пры гэтым Каляда нагадаў, што ў Століне такія скрыні ўжо выкарыстоўваліся ў 2008-м годзе на шасці ўчастках, калі праходзілі выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Сябра Цэнтрвыбаркама таксама паведаміў, што выбарачна празрыстыя скрыні з'явяцца на выбарчых участках і ў іншых раёнах Брэсцкай вобласці, прычым у большасці выпадкаў іх набываюць за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, на тэрыторыі якіх размешчаны выбаркамы нізавога ўзроўню. Усяго на Брэстчыне створана 986 участкаў для галасавання па выбарах прэзідэнта РБ.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства