viasna on patreon

Бярозаўскі раён: Выдзеліце месца для сустрэч!

2010 2010-11-26T10:41:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biarozagarvykankamjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскі райвыканкам

Выбаршчык з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша накіраваў скаргі ў Бярозаўскі райвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам і Цэнтральную выбарчую камісію. У сваіх скаргах ён паведамляе пра тое, што ў мястэчку Малеч, дзе пражывае паўтары тысячы выбаршчыкаў, не адведзена месца для сустрэч з кандыдатамі ў прэзідэнты РБ.

Анатоль Сахаруша просіць змяніць рашэнне райвыканкама і вызначыць месца для сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі Малеча. Ён адзначае ў сваіх скаргах, што гэта не толькі асабіста ягонае жаданне, але і многіх аднавяскоўцаў.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства