Баранавічы: На сустрэчы з Някляевым – поўная зала
9 снежня ў Баранавічах адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым. Сустрэча праходзіла ў гарадскія палацы афіцэраў (вул. Камсамольская, 11). Сабралася поўная зала людзей, некаторыя былі вымушаны стаяць у калідорах, а для іншых дастаўлялі дадатковыя крэслы.
Пасля 10-хвіліннай прамовы Уладзімір Някляеў стаў адказваць на пытанні прысутных. Традыцыйна вельмі агрэсіўна сябе паводзілі мясцовыя БРСмаўцы і прадстаўнікі “Саюза беларускіх афіцэраў”. Аднак Уладзімір Някляеў праўдзіва, аб’ектыўна і эмацыйна адказваў на правакацыйныя пытанні, за што не раз атрымоўваў гарачыя апладысменты. Вельмі шмат было пытанняў пра нізкія заробкі, свободу слова, мацярынскі капітал, аб сувязях з Расіяй і Еўропай.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”