viasna on patreon

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі ў абарону студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ, арыштаваных 19 снежня

2010 2010-12-23T14:16:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/egu1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ЕГУ

ЕГУ

Шматлікія праваабарончыя арганізацыі, у ліку якіх Фонд Дамоў правоў чалавека (Нарвегія), Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Літва), арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” (Чэхія), Рада па справах дзяцей і моладзі Нарвегіі і арганізацыя  Belarus Watch (Літва) звярнуліся да Прэзідэнта Лукашэнкі А. з лістом, у якім рашуча асуджаюць разгон мірных дэманстрантаў, арышты і збіцці журналістаў, праваабаронцаў і апазіцыйных кандыдатаў, што адбыліся адразу па сканчэнні прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г.

 

Прадстаўнікі міжнародных праваабарончыых арганізацый выражаюць глыбокую заклапочанасць з нагоды таго, што сярод сотняў затрыманых і пацярпелых ёсць і студэнты ды выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), якія актыўна ўдзельнічалі ў назіранні за выбарамі і прысутнічалі на дэманстрацыі.

Яны заклікалі улады Беларусі:

тэрмінова вызваліць студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ;

забяспечыць ім доступ да належнага медыцынскага абслугоўвання;

гарантаваць беларускім грамадзянам бяспеку пры выкарыстанні палітычных і

грамадзянскіх правоў.

Спіс арыштаваных:

1. ГЛАДКІ Яўген, 4 курс, паліталогія – 15 сутак

2. КІМ Андрэй, 1 курс, журналістыка – 10 сутак

3. КЛІМКО Кацярына, 4 курс, паліталогія – 10 сутак

4. МАСЛЕННІКАЎ Фёдар, 1 курс, міжнароднае права, 12 сутак

5. ПАЛАЖАНКА Настасся, паліталогія – арт. 293.1 КК

6. СМАЛЯК Сяргей, 3 курс, паліталогія, 15 сутак

7. ФЕДАРУК Дзмітрый, 1 курс, міжнароднае права – 10 сутак

8. ФЯДУТА Аляксандр, выкладчык

9. ХАМУТОЎ Глеб, 3 курс, паліталогія – 13 сутак

10. ЯРМОХІН Эміль, 1 курс, паліталогія – 13 сутак

Фонд Дамоў правоў чалавека

Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні

“Грамадзянская Беларусь”

Рада па справах дзяцей і моладзі Нарвегіі

Belarus Watch

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства