У КДБ дапыталі намесніка рэдактара "Товарища"
https://spring96.org./be/news/40902
2011
2011-01-27T08:45:42+0200
2011-01-27T08:45:42+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
26 студзеня на допыце ў КДБ у якасці сведкі пабываў намеснік галоўнага рэдактара газеты "Товарищ" Зміцер Яненка.
"Следчага цікавілі пытанні, звязаныя з
так званай "справай 19 снежня", — распавёў Яненка парталу UDF.BY.
Нагадаем, галоўны рэдактар газеты "Товарищ" Сяргей Вазняк з'яўляецца
абвінавачаным па справе "аб масавых беспарадках" і з 20 снежня
знаходзіцца ў СІЗА КДБ.