Да Андрэя Саннікава ўпершыню за месяц у СІЗА КДБ быў дапушчаны адвакат
https://spring96.org./be/news/40938
2011
2011-01-28T09:18:08+0200
2011-01-28T09:18:08+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
27 студзеня да кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ўпершыню за месяц у СІЗА КДБ быў дапушчаны адвакат. Пра гэта charter97.org распавяла Ала Ўладзіміраўна Саннікава, маці палітыка.
Па словах адваката, "Дух Андрэя
Алегавіча не зламаны, трымаецца добра, нага зажывае".
Нагадаем, падчас разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў
выбараў кандыдат у прэзідэнты быў жорстка збіты, яму пашкодзілі нагу.
Андрэй Алегавіч за месяц не атрымаў ніводнага ліста ад родных. Больш ніякай
інфармацыі адвакат Павал Сапелка, які даў падпіску пра неразгалошванне,
паведаміць не можа.