viasna on patreon

На літоўскай мяжы затрымалі сябра БХД Вадзіма Кабанчука

2011 2011-02-14T08:52:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У панядзелак 14 лютага ў Ашмянах мае адбыцца суд, хаця адвакат Кабанчука не зможа на ім прысутнічаць.

У нядзелю ўвечары пры вяртанні ў Беларусь на мяжы з Літвой быў затрыманы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, былы палітвязень Вадзім Кабанчук.

Мытнікі знайшлі ў яго газэты, зьмест якіх ім не спадабаўся. Кабанчука спачатку больш за чатыры гадзіны трымалі на мяжы, затым выклікалі міліцыю з Ашмянаў. Вадзіма адвезьлі ў Ашмянскі РАУС, дзе склалі пратакол за быццам бы супраціў мытнікам і спрабавалі прымусіць яго падпісаць гэты пратакол.

 У панядзелак 14 лютага ў Ашмянах мае адбыцца суд, хаця адвакат Кабанчука не зможа на ім прысутнічаць. Сам Кабанчук выказаў меркаваньне, што хутчэй за ўсё, яго як мінімум хочуць пасадзіць на суткі, паведамляе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства