viasna on patreon

У Магілёве пікеты салідарнасці ў Дзень Волі забаронены

2011 2011-03-21T10:44:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palac-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі гарвыканкам забараніў магілёўскім дэмакратам праводзіць пікеты салідарнасці з палітзняволенымі ў Дзень Волі 25 сакавіка.

Нагодай для адмовы стала тое, што ў горадзе вызначына месца для правядзення масавых мерапрыемстваў (у тым ліку і пікетаў), якое знаходзіцца на стадыё  па па вуліцы Чалюскінцаў 64в. Раней для такіх мерапрыемстваў была прызначана пляцоўка каля былога дома культуры завода штучнага валакна, аднак у сувязі з тым, што ён знаходзіцца ў аварыйным стане, месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў стаў стадыён, які знаходзіцца побач.

“У адмове правядзення пікетаў гаворыцца, што мы можам абскардзіць рашэнне гарвыканкама ў судзе, - гаворыць адзін з ініцыятараў правядзення пікетаў Алесь Сілкоў, - гэта мы і збіраемся зрабіць у бліжэйшы час”.

Аднак, Алесь Сілкоў адзначае, што ў першую чаргу будзе абскарджанна месца для правядзення пікетаў, якое вызначана для іх правядзення ў горадзе Магіліўскім гарвыканкамам.

“У бліжэйшы час мы абскардзім у судзе вызначэнне месца, куды нас, дэмакратаў, пастаянна адпраўляюць на пікеты і мітынгі. Менавіта тое бязлюднае месца, якое знаходзіцца на гарадскім ускрайку і дзе фактычна няма людзей”, - адзначае Алесь Сілкоў.

Нагадаем, што магілёўскія дэмакраты збіраліся правесці пікеты салідарнасці з палітзняволенымі ў сімвалічны для беларусаў Дзень Волі 25 сакавіка каля будынку магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ і ў скверы каля кінатэатра “Радзіма”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства