Трэці раз на дактыласкапію
https://spring96.org./be/news/41931
2011
2011-03-22T08:27:38+0200
2011-03-22T08:27:38+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкага актывіста, былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовага Савета Рыгора Грыка трэці раз “запрашаюць” у гарадскую міліцыю на дактыласкапію. Першы раз адбіткі пальцаў у яго ўзялі ў 90-я гады, а другі раз – у 2009 годзе, калі ён працаваў рабочым на Баранавіцкай чыгунцы. Зараз участковы міліцыянт зноў патрабуе ад Грыка па тэлефоне прыйсці ў гарадскую міліцыю, каб трэці раз зрабіць адбіткі пальцаў. Актывіст не адмаўляецца гэта зрабіць, але патрабуе прыслаць позву. Аднак яго здзіўляе, куды ж падзеліся вынікі дактыласкапічных даследаванняў, зробленыя раней, ці ў кагосці склалася меркаванне, што адбіткі пальцаў у Рыгора Грыка змяняюцца кожны год?
“Праваабарончая хроніка”