viasna on patreon

Актывіст з Асіповічаў піша аповесць аб падзеях на Плошчы

2011 2011-03-24T09:24:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/simbirou-asipovichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычны актывіст з Асіповічаў Ігар Сімбіроў (на здымку -- у цэнтры) зараз заняты працай над напісаннем дакументальнай  аповесці, у якой ён распавядае аб падзеях, што адбываліся напярэдадні, падчас і пасля мітынгу на плошчы Незалежнасці.

Ход падзей Ігар выкладае з пункту гледжання непасрэднага ўдзельніка, бо ён сам актыўна працаваў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, а 19 снежня знаходзіўся ў калоне ягоных прыхільнікаў, на якую напалі невядомыя супрацоўнікі спецслужбаў.

Як кажа Ігар Сімбіроў, зараз ён ужо зрабіў асноўную частку, засталося напісаць заканчэнне і зрабіць пэўную рэдактарскую працу.  Па словах Ігара, першыя дзве часткі аповесці, якая носіць назву  “Гербарый сняжынак”,  спадабаліся большасці яго сяброў, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі падзей на Плошчы і мелі магчымасць прачытаць пачатак твора.

- Задумка напісаць аповесць аб падзеях, непасрэдным удзельнікам якіх быў і я, узнікла падчас “адсідкі” у жодзінскай турме, - кажа Ігар Сімбіроў. – Вольнага часу там хапала, таму сюжэт  аповесці ўзнік у маёй галаве ў перыяд знаходжання на “сутках”.

Ігара Сімбірова затрымалі ў Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года. Згодна з рашэннем суда ён адседзеў 15 сутак у жодзінскай турме. Падчас знаходжання Ігара Сімбірова пад адміністрацыйным арыштам у кватэры, якую ён здымаў у Мінску, супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус .  Яны забралі з кватэры асабістыя рэчы Ігара, - нэтбук, гітару і прыватныя дзённікі, якія не вярнулі яму да гэтага часу.

- Я напісаў скаргу ў КДБ, каб яны вярнулі мае асабістыя рэчы, - кажа Ігар Сімбіроў, - і атрымаў адказ,  што следчае ўпраўленне папярэдніх расследаванняў мінскай міліцыі, якая распачала крымінальную справу аб падзеях 19 снежня, выконвае вялікі аб’ём следчых дзеянняў і вярнуць зараз рэчы не можа.

Ігара Сімбірова два разы выклікалі на допыт у мінскую міліцыю ў якасці сведкі ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19-20 снежня 2010 года.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства