viasna on patreon

З бабруйскімі актывістамі правялі “прафілактычную размову”

2011 2011-03-24T09:39:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік начальніка УУС бабруйскага гарвыканкама Сяргей Малішэўскі правёў вечарам 23 сакавіка  “прафілактычную размову” з некалькімі бабруйскімі актывістамі. Разам з Вольгай Піманавай, Таісіяй Кабанчук, Галінай Смірновай і Максімам Рыжкевічам, якіх затрымалі 22 сакавіка за распаўсюд святочных улётак, на размову былі запрошаныя Алена Мядзведзева і Ірына Уварава, Ірына і Аляксандр Міцура.  Гэтыя актывісты належаць да розных партый і суполак – АГП, БХД, прадпрымальнікі. Таксама міліцыянеры прыходзілі дахаты да лідэра бабруйскай суполкі БНФ Сяргея Лацінскага, але дома былі толькі яго родныя. Супрацоўнікі УУС прыходзілі дахаты і да кіраўніка бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева, але яго таксама не было дома.

Негледзячы на тое, што ў позве стаяла прозвішча следчага Ганчарова, размаўляў з актывістамі намеснік начальніка УУС.

- Сяргей Малішэўскі распавёў нам, што існуе адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, - распавядае Вольга Піманава. – Але ніякія паперы падпісваць не прапаноўваў. Ён сказаў “ведаю, што вы граматныя і нічога не падпішаце, таму проста папярэджваю вас”.

Таксама Вольга паведаміла, што яе і Алену Мядзведзеву выклікалі 25 сакавіка ў 16.30 да начальніка падаткавай інспекцыі.

- Мы прадпрымальнікі, таму гэта адзіны спосаб нас некуды выклікаць, і час абраны не проста так, - мяркуе Вольга Піманава. –  Мы нават перапыталі начальніка інспекцыі, ці можна перанесці сустрэчу на іншы час, і яна катэгарчына адмовілася. У прынцыпе, гэта традыцыя, перад кожнай акцыяй нас выклікаюць у падаткавую.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства