viasna on patreon

“Пошта салідарнасці”: усім палітвязням – віншаванне з Днём Волі

2011 2011-03-24T09:51:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pashtouka-viazniam-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты “Гавары праўду!” Магілёўскай вобласці ў межах кампаніі “Пошта салідарнасці” ажыццяўляюць абыход кватэр у розных гарадах вобласці і прапаноўваюць жыхарам далучыцца да акцыі салідарнасці і даслаць віншавальную паштоўку са словамі падтрымкі палітычным вязням, якія знаходзяцца за кратамі. Віншаванні з Днём Волі дасылаюцца палітвязням на працягу ўсяго гэтага тыдня. Акцыя праходзіць у гарадах Бабруйск, Асіповічы і гарадскіх пасёлках Бялынічы і Хоцімск Магілёўскай вобласці.

- Каб хоць нейкім чынам падтрымаць нашых лідэраў і сяброў, наогул людзей, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах, і паказаць, што мы памятаем пра іх, мы вырашылі арганізаваць адпраўку віншавальных паштовак са святам 25 сакавіка ўсім палітычным зняволеным, - распавядае Аксана Самуйлава, кардынатар кампаніі “Гавары праўду!” па Магілёўскай вобласці. -  Акцыя праходзіць у межах агульнарэспубліканскай кампаніі “Пошта салідарнасці”. Ужо 23 сакавіка першыя паштоўкі са словамі віншавання і падтрымкі былі адасланыя палітычным вязням у СІЗА КДБ і СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску з розных гарадоў Магілёўшчыны. Мы плануем працягваць дасылаць віншавальныя паштоўкі палітвязням увесь гэты тыдзень, актывісты кампаніі “Гавары праўду!” будуць прапаноўваць падтрымаць палітвязняў простым людзям.

23 сакавіка падпісалі і ўкінулі ў паштовыя скрыні першыя паштоўкі з віншаваннямі палітвязням  актвісты “Гавары праўду!” з Хоцімска:

- Асабіста ў мяне сёння падпісалі паштоўкі з віншаваннямі палітвязням больш за пятнаццаць чалавек , - распавядае хоцімскі актывіст Валерый Каранкевіч. - Пісалі іх самыя розныя людзі. Абавязкова будзем працягваць дасылаць віншавальныя паштоўкі і далей, людзі да акцыі далучаюцца ахвотна.

 Па словах Аксаны Самуйлавай, актывісты “Гавары праўду!” ужо стварылі ў Магілёўскай вобласці шэраг інфармацыйных пунктаў, дзе кожны жадаючы можа даведацца праўдзівую інфармацыю аб падзеях у Беларусі, палітычных зняволеных, выказаць сваю салідарнасць з гэтымі людзьмі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства