viasna on patreon

Магілёў. Адміністрацыйны працэс над Ганнай Шкадун спынены

2011 2011-03-25T08:19:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

24 сакавіка ў памяшканні сярэдняй школы №25 адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўнагавых. Камісія разглядала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, які быў складзены на сямнадцацігадовую ўдзельніцу акцыі салідарнасці Ганну Шкадун, якая адбылася 16 студзеня 2011 года. З-за таго, што быў прапушчаны двух месячны тэрмін, калі паводле закона можна прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, камісія не стала разглядаць пратакол.

Праваабаронца Барыс Бухель мяркуе, што камісія ўвогуле не павінна была праводзіць сваё пасяджэнне і прызначаць з гэтай нагоды пэўную дату яго правядзення, бо загадзя мела пратакол, які быў высланы з парушэннем тэрмінаў.

“Разам з маці Ганны Наталляй Шкадун, мы будзем абскарджваць рашэнне камісіі па справах непаўнагадовых у судзе, - гаворыць праваабронца. - Мы хочам дабіцца поўнага апраўдання яе дачкі па сутнасці абвінавачвання ў яе адрас, а не апараўдання яе з нагоды таго, што прайшлі тэрміны для разгляду пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні”.

Барыс Бухель адзначае, што судовы працэс будзе навукай як для супрацоўнікаў міліцыі, так для інспектараў і камісіі па справах непаўнагадовых. На ягоную думку, гэты працэс дапаможа ў тым, каб супрацоўнікі ўсіх гэтых структур надалей не парушалі заканадаўства.

Нагадаем, што інспектар па справах непаўнагадовых Уладзімір Радзевіч, па словах маці Ганны Наталлі Шкадун, падрабіў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. У графе, дзе мусіў стаяць подпіс Ганны, ім быў зроблены запіс – “ад подпіса адмовілася”. Акрамя гэтага пратакол меў іншую дату. Гэты пратакол інспектар Радзевіч выслаў на разгляд у камісію па справах непаўнагадовых, а таксама ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова, дзе вучыцца Ганна Шкадун.

“Праваабарончая хроніка”    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства