viasna on patreon

Салігорскіх актывістаў з ранку папярэджваюць наконт акцыі ў Дзень Волі

2011 2011-03-25T11:32:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladzimir_shyla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

Каля 9-ці гадзін раніцы да салігорскага маладафронтаўца Андрэя Тычыны прыйшоў супрацоўнік Салігорскага РАУС Аляхновіч, які даў маладзёну пад роспіс папярэджанне аб адказнасці за магчымы ўдзел у масавых мерапрыемствах у Мінску, звязаных з Днём Волі.

Прыкаладна ў гэты ж час на працу да салігорскага грамадскага актывіста Аляксея Валабуева прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з аддзелу па барацьбе з наркотыкамі. Міліцыянты папярэдзілі кіраўніцтва прадпрыемства, каб Валабуеў стала знаходзіўся на працоўным месцы.

На прыканцы 10-й гадзіны раніцы салігорскаму прадпрымальніку і грамадскаму актывісту Уладзіміру Шылу патэлефанваў капітан салігорскай міліцыі Яўген Жылінскі і настойліва прапанаваў наведаць у бліжэйшы час РАУС. Па словах супрацоўніка міліцыі, яму неабходна папярэдзіць Шылу аб адказнасці за магчымае правядзенне несанкцыянаванага пікетавання ў Салігорску з нагоды Дня Волі. Аднак міліцыянт не змог патлумачыць, чаму ён не зрабіў гэтага за некалькі дзён да 25 сакавіка. Уладзімір Шыла спаслаўся на неправамоцнасць такіх запрашэнняў і ісці на сустрэчу. Нагадаем, што Салігорскі выканкам забараніў правядзенне пікетаў 25 сакавіка ў горадзе.

"Праваабарончая хроніка"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства