viasna on patreon

Міліцыя не забылася і пра Яна Лагвіновіча

2011 2011-03-25T12:02:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lagvinovich-jan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладэчанскі актывіст Ян Лагвіновіч

Маладэчанскі актывіст Ян Лагвіновіч

Маладэчанскі актывіст Ян Лагвіновіч у чарговы раз адчуў павышаную ўвагу да сябе з боку праваахоўных ворганаў. Увечары 23 сакавіка да яго дадому прыходзіў участковы міліцыянер, каб даведацца, што Ян збіраецца рабіць 25 сакавіка, і папярэдзіць аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Ян яшчэ працягвае лячэнне пасля збіцця яго тымі самымі ахоўнікамі правапарадку на апошнім мітынгу і чакае адказу пракуратуры на заяву аб узбуджэнні на гэты конт крымінальнай справы.

Некалькі дзён таму ўчастковы ўжо наведваў Яна, каб скласці на яго характарыстыку па запатрабаванні пракуратуры. Сярод іншых пытанняў ён цікавіўся, як малады чалавек вучыўся ў школе і ці займаўся спортам, таксама высвятляў ягоную рэпутацыю ў суседзяў.

Таксама, відаць, пракуратура дакладна вывучае стан здароўя Яна Лагвіновіча, бо ўжо амаль месяц яму даводзіцца лячыцца ў доктара без сваёй медыцынскай карткі, якую пракуратура запатрабавала з паліклінікі. Наколькі вядома, у падобных выпадках звычайна прадастаўляюцца завераныя копіі медыцынскай карткі . Таму запрос арыгінала выклікае шмат падазрэнняў. Асабліва з-за таго, што Ян так і не атрымаў ніякага дакумента наконт аказання яму медыцынскай дапамогі пасля збіцця на Плошчы.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства