viasna on patreon

Віцебскі “Вольны шлях” пратэстуе супраць высылкі з Беларусі Андрэя Юрава

2011 2011-03-25T08:06:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jurauandrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Андрэй Юраў

Праваабаронца Андрэй Юраў

Нефармальны рух “Вольны шлях” накіраваў адкрыты ліст у Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), дзе напісана, што моладзь занепакоена цяперашняй сітуацыяй у краіне, дзе парушаюцца грамадзянскія правы.

Віцебскія моладзевыя актывісты, якія нядаўна аб’ядналіся ў нефармальны рух “Вольны шлях” канстатуюць, што ў Рэспубліцы Беларусь перыядычна парушаюцца правы чалавека, што было прадэманстравана падчас разгону мірнай акцыі 19 снежня ў Менску. Адной з праяваў парушэння правоў віцебская моладзь лічыць і выправаджэнне з краіны вядомага праваабаронцы, кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Андрэя Юрава.

У адказ на тое, што беларускія ўлады перашкаджаюць замежным назіральнікам збіраць інфармацыю пры парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, “Вольны шлях” прапануе сваю дапамогу ў збіранні , сістэматызацыі і распаўсюдзе такой інфармацыі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства