viasna on patreon

У Дзень Волі – суд над Сяргеем Каваленкам

2011 2011-03-25T08:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sciahviciebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Чыгуначным раённым судзе віцебскага актывіста, затрыманага 24 сакавіка з трыма бел-чырвона-белымі сцягамі, будуць судзіць за дробнае хуліганства і арганізацыю несанкцыянаванага пікету.

Сяргея Каваленку затрымалі каля так званага “сіняга дому” – дому № 28 па вуліцы Леніна ў Віцебску, калі ён разгарнуў тры бел-чырвона-белыя сцягі і выкрыкваў лозунгі. Паводле апазмцыянера Барыса Хамайды, на вачах у якога адбывалася затрыманне, акцыя Сяргея Каваленкі прыцягнула ўвагу мноства мінакоў. І праз некалькі хвілінаў актывіста забралі ў Чыгуначны РАУС, дзе і склалі два пратаколы пра правапарушэнні.

У Чыгуначны раённы суд Сяргея Каваленку выклікаюць да 9 раніцы.

24 сакавіка ён быў не адзіны, хто зладзіў акцыі з бел-чырвона-белымі сьцягамі. Каля 8 вечара нацыянальны сцяг залунаў на ўезьдзе ў Віцебск з боку Полацку. Сцяг быў вывешаны на электрычных дратах над шашой і правісеў усяго з паўгадзіны, бо яго сарвала моцным ветрам.

Яшчэ некалькі сцягоў у раёне праспекта Будаўнікоў і вуліцы Чарняхоўскага вывесілі моладзевыя актывісты, якія нядаўна аб’ядналіся ў нефармальны рух “Вольны шлях”. Акцыя моладзі распачалася 24 сакавіка ўвечары і была працягнута 25 сакавіка зранку:

Дзень Волі, такім чынам, таксама распачаўся ў Віцебску пад бел-чырвона-белымі сцягамі. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства