viasna on patreon

Актывіста “Гавары праўду” Леаніда Аўтухова ўсю ноч вартавала міліцыя

2011 2011-03-25T11:03:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuhou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў жыве  ў райцэнтры Гарадок Віцебскай вобласці. Машыну з супрацоўнікамі міліцыі  насупраць свае хаты ён заўважыў яшчэ 24 сакавіка. Змяняючыся “на варце”, некалькі супрацоўнікаў міліцыі на розных машынах пільнавалі яго ўсю ноч. А 25 сакавіка да яго паабяцаў прыехаць сьледчы КДБ.

Леанід Аўтухоў не толькі заўважыў учора машыну з супрацоўнікамі міліцыі, але і пагаварыў пра свае планы на Дзень Волі з міліцэйскім кіраўніцтвам:

“Я выйшаў набыць “Нашу Ніву”, а мне насустрач ідзе кіраўнік нашага РАУС. Пытаецца: “Ці паедзеце куды 25 сакавіка?” Кажу: “Канешне, паеду, у мяне ж чэрца баліць, што людзі пасьля 19 снежня ў турме сядзяць!” А ён: “Можа, не трэба ехаць? Раптам там зноў будуць вокны біць…”

19 снежня 2010 году Леаніда Аўтухова таксама вартавала міліцыя. Ён быў назіральнікам на выбарчым участку, а калі ўвечары сабраўся ехаць у Мінск на ўласнай машыне, то за ім увесь час ездзілі людзі н службовым аўто, і некалькі разоў перакрывалі дарогу.

“25 сакавіка раніцай да мяне патэлефанаваў са “схаванага” нумару супрацоўнік Віцебскай управы КДБ і паабяцаў прыехаць “на размову”. Сказаў, што аддасць забрныя падчас ператрусу ў студзені гэтага году “флэшкі” і паперы”, - распавядае гарадоцкі актывіст.

Леанід Аўтухоў кажа, што міліцэйская машына прастаяла пад ягоным плотам усю ноч. І ранкам яго працягваюць пільнаваць – відавочна, каб не даць з’ехаць на святочныя акцыі ў Мінск ці Віцебск.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства