viasna on patreon

Барыс Хамайда прапануе напісаць агульнанацыянальную дыктоўку ў СІЗА КДБ

2011 2011-03-28T10:40:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vitebskdyktouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
1.	Барыс Хамайда піша дыктоўку

1. Барыс Хамайда піша дыктоўку

“Вельмі жадаў бы, каб тэкст дыктоўкі “Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага, напісаны мной 25 сакавіка, быў перададзены зняволенаму Паўлу Севярынцу”, - піша віцебскі апазіцыянер Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь.

Спадар Хамайда адзначае, што палітвязні ў СІЗА КДБ  дагэтуль не мелі магчымасці далучыцца да беларускай ініцыятывы – напісання 4-й агульнанацыянальнай дыктоўкі. Таму яе тэкст  апазіцыянер вырашыў перадаць земляку Паўлу Севярынцу праз Старшыню КДБ.

“Прыйдзе час, і напісаная ў камерах дыктоўка будзе перададзена ў будучы музей беларускага супраціву, які абавязкова будзе створаны ў незалежнай Беларусі”, - піша Барыс Хамайда.

Таксама віцебскі апазыцыянер выкзвае ўласнае меркаванне пра падзеі 19 снежня ў Мінску і зняволенне некаторых удзельнікаў: “Прааналізаваўшы публікацыі ў дзяржаўных і незалежных СМІ, уважліва прагледзеўшы шэраг сюжэтаў БТ, я прыйшоў да высновы, што палітычных вязняў класічна “падставілі”, або, як кажуць у пэўных колах, скарысталі “ўцёмную”. У мяне вялікія сумневы, што мы калісьці даведаемся імёны планіроўшчыкаў і сцэнарыстаў гэтай правакацыі, якія скарысталі хібы і памылкі тых, хто заклікаў ісці на  плошчу. Тое, што апазіцыянеры апынуліся ў гэтым сцэнары, не з’яўляецца законнай падставай для таго, каб трымаць іх у турме”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства